Рыбак у Польшчы злавіў сама вагой больш за 100 кілаграмаў


Жыхар польскага гораду Тыхы Шымон Нававейскі выцягнуў з вады сама рэкорднага памеру. Рыбіна вагой 102 кілаграмы і 260 сантыметраў у даўжыню.

Лічыцца, што гэта самы вялікі сом, вылаўлены ў Польшчы ў гісторыі, паведамляе magnapolonia.org. Паводле выдання рыбак выцягнуў рыбіну на з вадасховішча Рыбніцкае, што на поўдні краіны.

фота: facebook.com/szymon.apteka
фота: facebook.com/szymon.apteka

Па словах паляка, ён доўга змагаўся з рыбай пры дапамозе прафесійнага рыбацкага рыштунку.

«З рыбінай я «змагаўся» некалькі хвілін з дапамогай прафесійнага абсталявання. Пасля вымярэння, узважвання і некалькі памятных фотаздымкаў адпусціў сама назад у ваду. У Рыбніцкім плаваюць сапраўдныя рэкорды Польшчы, калі не ўсяго свету. За дзень да гэтага, калега злавіў тут сама даўжынёй 180 сантыметраў і вагой 45 кг», – распавёў Шымон Нававейскі.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў