Ryanair распрадае паўмільёна квіткоў з істотнай зніжкай


Лаўкост Ryanair распачаў новы распродаж квіткоў. Зніжка на 20 % датычыцца каля 500 тысячаў квіткоў амаль па ўсёй Еўропе гэтай вясной.

Лоукост Ryanair прапануе ўсім ахвочым адзін або некалькі квіткоў па Еўропе са зніжкай у 20 % на палёты ў сакавіку-траўні (але правярайце і іншыя даты), паведамляе сайт vandrouki.by. Тэрмін дзеяння распродажу: да 2:00 26 лютага паводле менскага часу.

Дзе набыць: падбіраць квіткі, якія цікавыя можна на сайце Ryanair. У мінімальнай кошце толькі ручная паклажа.

Цэны знізіліся на некаторыя напрамкі: Парыж, Тэль-Авіў, Мілан, Эйлат. Але варта праглядаць і іншыя напрамкі.

Hавiны
Дырэктар аэрапорту Менск пра лаўкосты: Мы абралі іншы кірунак
2017.11.02 10:52

СК, belsat.eu

Стужка навінаў