Румас заўважыў запавольванне эканомікі


Паводле беларускага прэм’ер-міністра, тэмпы росту запавольваюцца ў прамысловасці, будаўніцтве, гандлі і сельскай гаспадарцы. План па будаўніцтву выканалі толькі на 70 %.

4 снежня на нарадзе ўраду прэм’ер-міністр Сяргей Румас паведаміў, што ад пачатку года да кастрычніка беларуская гаспадарка ў цэлым расце – 3,5 % валавога ўнутранага прадукту, інфляцыя захоўваецца на запланаваным узроўні – 4,2 %. Але ў кастрычніку тэмпы росту ўпалі на 0,2 % – па 0,1 % у прамысловасці і 0,1 % у сельскай гаспадарцы.

«Спасылкі на засушлівы год перашкаджаюць дагэтуль прырастаць малаком. І мне незразумела, напрыклад, чаму па адной вобласці малако прырастае да мінулага года больш за 5 %, па дзвюх іншых вобласцях малако падае больш за 5 %», – заявіў Румас міністрам.

Не выконваюць прагноз росту ВУП Магілёўская, Гомельская, Берасцейская і Менская вобласці.

Менск, 3 снежня 2018. Нарада Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савету Міністраў. Фота – president.gov.by

Напрыканцы лістапада Аляксандр Лукашэнка рэзка раскрытыкаваў урад Сяргея Румаса за спробы абыйсці пытанне непрыбытковых прадпрыемстваў, якія атрымліваюць дзяржаўныя датацыі. Гэтае пытанне кіраўнік дзяржавы падняў і напярэдадні, нагадаўшы, што ў 2019 годзе арганізацыі, якія абслугоўваюць аграпрамысловы комплекс, атрымаюць з бюджэту паўмільярда рублёў падтрымання.

Яраслаў Сцешык, belsat.eu

Стужка навінаў