Румас: мы па-ранейшаму зацікаўленыя ў прыватызацыі Белінвестбанку


Урад Беларусі па-ранейшаму зацікаўлена ў пагадненні з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця па прыватызацыі Белінвестбанку. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на сустрэчы з першым віцэ-прэзідэнтам ЕБРР Юргенам Рыгтерынкам, перадае БелТА.

«Хачу пацвердзіць пазіцыю ўрада, што мы па-ранейшаму зацікаўленыя ў пагадненні з ЕБРР адносна прыватызацыі Белінвестбанка. Мы разглядаем яго як банк, у які дзяржава гатова прывесці стратэгічнага інвестара, і сёння будзе добрая магчымасць абмяняцца новымі прапановамі з боку ЕБРР па прыватызацыі гэтага банку», – сказаў Сяргей Румас.

Паводле ягонай ацэнкі, пасля папярэдняй сустрэчы па гэтай тэме з ЕБРР дасягнуты пэўны прагрэс. «Сённяшняе прапанова ЕБРР значна лепш папярэдняй, але ёсць некаторыя дэталі, якія я хацеў таксама абмеркаваць», – дадаў ён.

Юрген Рытгерынк пацвердзіў, што ЕБРР таксама гатовы ўзаемадзейнічаць з Беларуссю па гэтым пытанні.

«Галоўная мэта разам з вамі – палепшыць працу банку яшчэ больш і ў выніку падрыхтаваць яго да ўваходжання ў прыватны сектар праз IPO або праз продаж стратэгічнаму інвестару, які варыянт будзе абраны», – дадаў ён.

Hавiны
У ЕБРР незадаволеныя сітуацыяй з прыватызацыяй у Беларусі
2019.10.29 12:49
  • ААТ «Белінвестбанк» – адзін з найбуйнейшых банкаў Беларусі.
  • На працягу чатырох гадоў ЕБРР абмяркоўваў набыццё блакавальнага пакета акцыяў Белінвестбанка. Але ўлетку ЕБРР і ўлады Беларусі моцна разышліся ў ацэнцы кошту банка. Плюс да ўсяго цікаўнасць да Белінвестбанку пазначыў прамы канкурэнт ЕБРР – Еўразійскі банк развіцця.
  • Раней СМІ паведамлялі, што ў Еўрапейскім банку рэканструкцыі і развіцця чакаюць ад уладаў Беларусі прагрэсу ў прыватызацыйных здзелках. У адваротным выпадку банк можа перагледзець сваю стратэгію на працу з беларускім дзяржсектарам у будучыні.
Аб’ектыў
Прыватызацыя ў Беларусі: што гатовы прадаць Лукашэнка
2018.06.07 21:37

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў