Родныя салдата, які загінуў у войску, не вераць, што той скончыў жыццё самагубствам


Версія пра суіцыд 19-гадовага вайскоўца тэрміновай службы ў Мазырскім памежным атрадзе выклікае недавер у родных і блізкіх салдата. Руслан стрэліў у сябе. Яго цела знайшлі 20 лістапада, паведамляе прэсавая служба памежнага камітэту.

Паводле Дзяржаўнага памежнага камітэту, салдат, які скончыў жыццё самагубствам, характарызаваўся станоўча. Вайсковец меў падзякі ад камандзіраў. Адзначаецца, што пасля тэрміновай службы Руслан разглядаў магчымасць застацца ў войску па кантракце.

Родныя Руслана распавялі Радыё «Свабода», што ў юнака не было прычынаў скончыць жыццё самагубствам.

«18 лістапада, за два дні да смерці, ён тэлефанаваў бабулі, казаў, што ў яго ўсё добра, што ў яго выходны, а заўтра ідзе ў нарад. То бок у панядзелак у Руслана ўсё было добра, а ў ноч з аўторка на сераду такое здарылася», – звяртае ўвагу цётка.

Паводле цёткі салдата, у Руслана не было праблемай з недахопам грошай. У хлопца не было дзяўчыны, а таксама не было і праблемаў з бацькамі.

«Можа, яны хочуць зрабіць з яго неадэкватнага? Тады чаму яго прызвалі ў войска? Калі з ім нешта здарылася падчас службы – то зноў жа, пытанне да камандзіраў. Паводле адной з версіяў прадстаўніка часткі, калі Руслан заступаў у нарад, у яго моцна калаціліся рукі, да такой ступені, што ён не мог перазарадзіць аўтамат. Калі гэта было так – то чаму яго выпусцілі ў нарад?» – у Ірыны больш пытанняў, чым адказаў.

Ірына кажа, што сваякі ўпэўненыя, што гэта забойства.

Hавiны
СК расследуе смерць вайскоўца Мазырскага памежнага атраду
2019.11.20 10:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў