За апошнія шэсць месяцаў былі перахопленыя дзве пастаўкі. Пра гэта гаворыцца ў канфідэнцыйным дакладзе ААН аб парушэнні санкцыяў накладзеных на Паўночную Карэю, піша агенцтва «Reuters».
У дакладзе, які быў прадстаўлены Радзе нацыянальнай бяспекі ЗША, няма дакладных звестак пра тое, калі і дзе адбыліся пастаўкі.
«Адмысловая група расследуе паведамленні аб супрацы ў галіне хімічных, балістычных ракет ды звычайных узбраенняў паміж Сірыяй і КНДР», – гаворыцца ў дакладзе.
Кантракт аб пастаўках, занесены ў «чорны спіс», быў падпісаны паміж Сірыяй (SSRC) і КНДР (KOMID) у 2009 годзе.
SSRC (Сірыйскі навукова-даследчы цэнтр) – з 70-ых гадоў адказвае за праграму хімічнай зброі.
KOMID – Карэйская горназдабываючая кампанія.
22 жніўня ЗША і Паўднёвая Карэя распачалі вайсковыя вучэнні, у якіх возьмуць удзел каля 40 000 вайскоўцаў.
ЮВ, belsat.eu