Аўтамабіль Volkswagen Caddy урэзаўся ў будынак найбуйнейшай газеты Нідэрландаў De Telegraaf. Інцыдэнт адбыўся сёння раніцай у Амстэрдаме.
Белы фургон пратараніў шкляны фасад будынку і загарэўся. Пацярпелых няма.
Кіроўца збег з месца здарэння і пазней з’ехаў на цёмным Audi, падае старонка выдання.
ДД