Рэакцыя сацсетак на Керчанскі крызіс: ад Вакарчука да Навальнага


Напад Расеі на ўкраінскія караблі ў Керчанскім праліве стала тэмай №1 у свеце і актыўна абмяркоўваецца ў сацыяльных сетках палітыкамі, журналістамі, грамадскімі дзеячамі і звычайнымі грамадзянамі. Belsat.eu зрабіў агляд рэакцыяў вядомых асобаў на ўкраінска-расейскі канфлікт.

Украінскі музыка, лідар групы «Океан Эльзи» Святаслаў Вакарчук заклікаў міжнародную супольнасць адрэагаваць на расейскую агрэсію:

«Украіна дзейнічае адпаведна з міжнародным правам. Але мы не можам цярпець агрэсію супраць нас. Шэсць украінскіх маракоў ужо атрымалі раненні. Свет мусіць неадкладна рэагаваць на вайсковую агрэсію з боку Расеі».

Святослав Вакарчук закликав міжнародну спільноту негайно дати чітку і однозначну оцінку акту прямої агресії Росії проти…

Opublikowany przez Святослав Вакарчук Niedziela, 25 listopada 2018

«Больш не засталося месца для неадназначнасці», – дадаў ён.

Якой будзе канчатковая рэакцыя свету на Азоўскі крызіс – пакуль невядома. Але шанцаў, што заходнія краіны павераць у расейскую версію падзеяў, няшмат.

Спецпрадстаўнік Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША з пытанняў Украіны Курт Волкер:

«Расея тараніць украінскае судна, што мірна ідзе ва ўкраінскі порт. Расея захоплівае караблі і чальцоў экіпажа, а пасля гэтага абвінавачвае Украіну ў правакацыі???»

Кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус заклікаў да рашучага адказу на правакацыйныя дзеянні Расеі.

Дэпутат Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбургу Барыс Вішнеўскі ў сваім допісу цытуе дамову Украіны і Расеі пра Азоўскае мора ад 2003 года і адзначае, што яна гарантуе «свабоду суднаходства» і «мірныя сродкі вырашэння канфліктаў». Вішнеўскі падкрэслівае: Крэмль наўпрост парушыў гэтыя дамоўленасці.

«І няхай Пуцін, Лаўроў, Шайгу і пуцінскія прапагандоны не робяць выгляд, што яны не ведаюць пра гэтую дамову або яе не чыталі», – кажа ён.

Договор между Российской Федерацией и Украиной о сотрудничестве в использовании Азовского моря и Керченского…

Opublikowany przez Борис Вишневский Niedziela, 25 listopada 2018

Лідар расейскай апазіцыі Аляксей Навальны прадказвае, што расейская прапаганда актыўна будзе выкарыстоўваць мілітарысцкую рыторыку для павелічэння рэйтынгу Пуціна.

Апазіцыйны палітык Генадзь Гудкоў таксама лічыць, што Пуцін хоча выкарыстаць крызіс дзеля свайго рэйтынгу.

«Так, мабыць, нагнятанне ваеннага псіхозу – апошні сродак утрымання ўлады цяперашнімі правадырамі. Як бы ўсё не скончылася для нас, расейцаў, вялікай вайной. Супраць усіх. Аўтарытарныя і дыктатарскія рэжымы без гэтага сябе дрэнна адчуваюць».

ПУТИН ОТКАЗАЛСЯ ОТ СВОЕЙ ПОДПИСИ? Все что угодно можно сейчас говорить о конфликте на Азовском море. Но есть один…

Opublikowany przez Геннадий Гудков Niedziela, 25 listopada 2018

Амаль аналагічныя абвінавачванні гучаць на адрас Парашэнкі і з боку ўкраінскіх палітыкаў.

«Калі паглядзець на сітуацыю цвярозым поглядам і даць эмоцыям улегчыся – выглядае, што Парашэнка вырашыў выкарыстаць сітуацыю для сваіх палітычных перспектываў. І рушыць услед прыкладу Тэтчэр, якая перад выбарамі ўмацавала пазіцыі непапулярных кансерватараў Фалклендскім канфліктам у 1982 годзе«, – мяркуе дэпутат Вярхоўнай Рады Сяргей Лешчанка.

Сложно не согласиться с Сергеем Фурсой. Если посмотреть на ситуацию трезвым взглядом и дать эмоциям улечься – выглядит,…

Opublikowany przez Сергій Лещенко Poniedziałek, 26 listopada 2018

Некаторыя выказваюць думку, што і Пуцін, і Парашэнка збіраюцца выкарыстаць крызіс дзеля сваіх уласных палітычных мэтаў.

«Калі Уладзімір Пуцін, на фоне падаючага рэйтынгу, павінен згуртаваць народ вакол пагрозы «агрэсіі суседа», за спіной якога стаяць «заходнія захопнікі» (звычайны прыём з часоў канфліктаў з Эстоніяй і Грузіяй), то ўвядзенне ваеннага становішча на ўсёй тэрыторыі Украіны павінна адмяніць прэзідэнцкія выбары, дзе Парашэнка пакуль не выходзіць нават у другі тур, прапускаючы наперад Юлію Цімашэнка і Юрыя Бойку. Цяпер не гэтак важна, хто пачаў «керчанскі крызіс» (такі падпал райхстага), важна, што палітычна ў сябе выйграюць і расейскі, і ўкраінскі прэзідэнты», – напісаў у сваім блогу кіраўнік радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў.

Праўда, некаторыя лічаць падобнае тлумачэнне крызісу глупствам.

«Ідыёты і ў 2014 годзе да апошняга лічылі ўсё, што адбываецца, «інтрыгай, разлічанай пад украінскія прэзідэнцкія выбары 2015», – піша журналіст праекту «Донбасс. Реалии» Андрэй Дзіхцярэнка.

Вот щас много пойдет спекуляций на тему, что Россия, мол, военной агрессией в Керченском проливе обостряет ситуацию "под…

Opublikowany przez Andreego Dikhtyarenkę Niedziela, 25 listopada 2018

Украінскі журналіст, шэф-карэспандэнт агенцтва УНІАН у Маскве Раман Цымбалюк упэўнены, што ваеннае становішча ва Украіне не прывядзе да пераносу прэзідэнцкіх выбараў.

«Я асабіста перакананы, што выбары ва Украіне пройдуць ва ўстаноўлены законам тэрмін, але Масква хацела б, каб яны прайшлі як у акупаваным Крыме і на Данбасе. І гэта важна не забываць ва Украіне. Крамлю па вялікім рахунку ўсё роўна якая будзе прозвішча прэзідэнта Украіны, калі гэта не будзе гаўляйтар з Масквы».

В России сейчас активно смещают акценты. Они стараются говорить не о нападении на украинские боевые корабли и применении…

Opublikowany przez Romana Tsymbaliuka Niedziela, 25 listopada 2018

Украінскія палітыкі і журналісты заклікаюць не палохацца ваеннага становішча.

Для бронетанковых.Правовой режим военного положения предполагает разные ограничения. Там 24 пункта.Так вот, при…

Opublikowany przez Юрий Бирюков Niedziela, 25 listopada 2018

Кожен хто розказує, що це Порошенко спеціально відправив кораблі, щоб їх обстріляли і затримали – щоб так ввести воєнний…

Opublikowany przez Soloveego Igor Niedziela, 25 listopada 2018

Многія ўдзельнікі АТА на Данбасе ўхваляюць рашэнне аб ваенным становішчы. Суаўтар дакументальнай кнігі «Добробати», былы прэс-афіцэр батальёнаў «Днепр-1» і «Данбас» Васіліса Мазурчук (Трафімовіч) нават пажартавала, што з гэтай нагоды можна, нарэшце, адкрыць бутэльку шампанскага.

Этот день мы приближали как могли ?? Шо теперь паниковать. Господи, на что люди тратят свою жизнь и деньги? Закупка…

Opublikowany przez Васіліса Мазурчук Niedziela, 25 listopada 2018

Некаторыя ўкраінцы звяртаюць увагу на тое, што менавіта ваенны складнік рэакцыі Украіны на напад у Керчанскім праліве выклікае шмат пытанняў. Рэдактар сайту Цензор. НЕТ Юры Бутусаў мяркуе, што ўкраінскія маракі ў адказ на напад мусілі адкрыць агонь, а кіраўніцтву ВМС трэба было накіраваць дапамогу – у прыватнасці, авіяцыю.

1. Надо ли закупать соль и спички? Нет. Оснований для паники нет. 2. Будет ли решение о введении военного положения?….

Opublikowany przez Юрий Бутусов Niedziela, 25 listopada 2018

Крызіс знайшоў водгук і ў беларускім сегменце сацсетак.

Журналіст, рэдактар беларускай службы сайта InformNapalm Дзяніс Івашын лічыць, што цяпер склалася «выключна сур’ёзная сітуацыя, якой яшчэ не было ў найноўшай гісторыі Беларусі».

«Дзякуючы «мудрагелістай» палітыцы рэжыму Лукашэнкі маем з дзяржавай-агрэсарам РФ Адзіную рэгіянальную групоўку войскаў, Адзіную сістэму супрацьпаветранае абароны, так званае «Союзное государство», АДКБ. Уздоўж мяжы з Беларуссю знаходзіцца ўдарны наступальны кантынгент ЗС РФ. Паводле ўсіх «саюзніцкіх» дамоваў Расея будзе ўцягваць Беларусь у вайну, тут без варыянтаў», – мяркуе ён.

Панове, маем выключна сур'ёзную сытуацыю, якой яшчэ не было ў найноўшай гісторыі Беларусі.Зь верагоднасьцю 99%…

Opublikowany przez Дзяніс Івашын Niedziela, 25 listopada 2018

Тэма крызісу ў Азоўскім моры, як піша палітык Андрэй Дзмітрыеў, абмяркоўваецца не толькі ў сацсетках, але і ў беларускіх кавярнях.

В кафе официантки смотрят на телефоне видео, как русская береговая охрана таранит украинский буксир. – скоро начнётся…

Opublikowany przez Андрей Дмитриев Poniedziałek, 26 listopada 2018

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў