Разгляд справы «Мілкавіты» прыпынены


Суд паводле пазову ААТ «Мілкавіта» да 205 сваіх супрацоўнікаў спынены да завяршэння праверкі, якая мусіць выявіць канкрэтных вінаватых у нястачы малака на буйную суму грошаў. Такое рашэнне сёння прыняў суд Савецкага раёну Гомля. 

«Справа прыпыненая да завяршэння правядзення праверкі праваахоўнымі органамі», – паведаміў у сваім Фэйсбуку прадстаўнік незалежнага прафсаюзу РЭП Леанід Судаленка, які займаецца юрыдычнай дапамогай рабочым «Мілкавіты».

Нястача на «Мілкавіце» ўтварылася з лістапада 2016 па люты 2017 года, яе сума – 141 533 рублі (каля 70 тысяч еўраў). Адказваць за гэта, з пункту гледжання кіраўніцтва заводу, павінны ўсе работнікі цэха натуральнамалочнай прадукцыі – аж да прыбіральшчыц і грузчыкаў.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў