З 5 лістапада распачаўся першы этап перапісу насельніцтва. Да канца месяцу рэгістратары правядуць суцэльны абыход жылых і нежылых будынкаў у вызначаных для кожнага рэгістратара межах.
Для збору звестак задзейнічаныя 1000 асобаў. У асноўным гэта супрацоўнікі ЖКГ, паведамляе Нацыянальны статыстычна камітэт.
Цягам 19 працоўных дзён рэгістратары маюць наведаць жылыя дамы. Іх мэта – вызначыць і дапоўніць звесткі пра жылы фонд, а таксама колькасць асобаў, якія пражываюць у дамах.
Звесткі будуць выкарыстоўвацца пры другім этапе перапісу насельніцтва, які распачнецца ў кастрычніку 2019 году. Агулам інфармацыя з перапісу насельніцтва краіны стане даступнай пасля апрацавання ў 2020 годзе.
СК, belsat.eu