Рашэнне аб будаўніцтве другой БелАЭС прымуць у 2021 годзе, а сёння перападключаць першы блок


Мінэнерга разам з дзяржкарпарацыяй «Расатам» плануе за 2021 год ацаніць магчымасць будаўніцтва другой АЭС у Беларусі. Адпаведныя органы дзяржкіравання цяпер вядуць пошукавыя работы, каб падрыхтаваць адпаведныя матэрыялы і абгрунтавання, паведаміў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

«Мы плануем усю гэтую працу правесці не пазней чым за 2021 год», – сказаў Віктар Каранкевіч.

Фота: belaes.by / instagram

Таксама стала вядома, што першы блок БелАЭС плануецца падключыць да сеткі сёння пасля планавых выпрабаванняў.

У бліжэйшы час пачнецца этап даследна-прамысловай эксплуатацыі першага энергаблока. У рамках гэтага этапу плануецца павелічэнне магутнасці рэактара з 50% да 100%.

Цяпер гатоўнасць першага энергаблока БелАЭС складае 99%. Будаўніча-мантажныя работы на другім энергаблоку станцыі выкананы на 75%, у цяперашні час тут вядзецца мантаж асноўнага абсталявання, тэхналагічных трубаправодаў і пракладка кабельнай прадукцыі.

Як паведамляла Мінэнерга 3 снежня, першы энергаблок Беларускай АЭС быў планава адключаны ад энергасістэмы для тэставання абсталявання.

Hавiны
«Усё планава». Мінэнэрга сцвярджае, што на першым энергаблоку АЭС ідуць планавыя выпрабаванні
2020.12.02 10:14

АД / belsat.eu

Стужка навінаў