«Рассельгаснагляд» з 12 красавіка ўводзіць часовыя абмежаванні на ўвоз у Расею яблыкаў і грушаў з Беларусі. Пра гэта паведамілі ў расейскім ведамстве.
За першы тыдзень красавіка на расейска-беларускай мяжы затрымалі 39 машын з санкцыйнай прадукцыяй без фітасанітарных дакументаў, з іх 36 – з яблыкамі і грушамі. Гэта Рассельгаснагляд звязвае з ранейшымі абмежаваннямі рээкспарту плодаагародніннай прадукцыі з Беларусі.
«Азначанае пацвярджае неправамернасць ранейшага афармлення беларускім бокам фітасанітарных сертыфікатаў», – заявілі ў ведамстве.
У сувязі з тым, што з Беларусі працягвае паступаць садавіна і гародніна з неўсталяваным фітасанітарным статусам і фальсіфікаванымі фітасанітарнымі сертыфікатамі, Рассельгаснагляд часова абмежаваў пастаўкі яблыкаў і груш да ўрэгулявання сітуацыі.
МГ belsat.eu