Расея прыпыніць уезд грамадзянам Кітаю з 20 лютага


З 19 лютага Расея прыпыніла прыём і афармленне дакументаў для грамадзянаў Кітаю на ўезд.

ТАСС са спасылкай на сакратарыят віцэ-прэм’ера РФ Таццяны Голікавай паведамляе, што з 20 лютага Расея прыпыняе ўезд грамадзянаў Кітаю. Забарона на ўезд будзе дзейнічаць з 00:00 паводле мясцовага часу і распаўсюджваецца на грамадзянаў Кітаю, якія перасякаюць расейскую мяжу для працы, у прыватных, навучальных і турыстычных мэтах.

З 19 лютага Расея прыпыніла прыём дакументаў, афармленне і выдачу запрашэнняў на ўезд у Расею. Паведамляецца таксама, што абмежаванні не закрануць транзітных пасажыраў.

Hавiны
Адмяняюцца некаторыя авіярэйсы і паштовае злучэнне паміж Беларуссю ды Кітаем
2020.02.18 14:47

 

МГ belsat.eu

Стужка навінаў