Расея забараніла прадаваць збожжа за мяжу. Для Беларусі зрабілі выключэнне


Беларусь не ў стане забяспечыць сябе збожжам. За першыя два месяцы 2020 года мы набылі ў Расеі зерня на агульную суму $ 7 млн. Ілюстрацыйнае фота: Віктар Драчоў / ТАСС / Forum

Міністэрства сельскай гаспадаркі Расеі забараніла вывозіць зерне з краіны да 1 ліпеня, каб забяспечыць свае патрэбы ў збожжы і стабілізаваць цэны на яго ўнутры краіны, падае старонка ведамства.

Міністэрства сельскай гаспадаркі Расеі забараніла экспарт збожжа яшчэ 26 красавіка – пасля таго, як вытворцы цалкам вычарпалі квоту квоту ў 7 млн тонаў, уведзеную на найбольш важныя зерневыя на перыяд з 1 красавіка да 30 чэрвеня. Гэта мусіла дапамагчы забяспечыць унутраныя патрэбы Расеі ў збожжы і стабілізаваць кошты на пшаніцу, якая каштуе ўжо больш за нафту.

Паводле стану на 27 красавіка, тона нафты «Urals» каштавала $ 126, пшаніцы – $ 196.

Выключэнне зрабілі толькі для чальцоў Еўразійскага эканамічнага саюзу – у тым ліку Беларусі.

«Экспарт пшаніцы, месліну, жыта, ячменю і кукурузы ў дзяржавы, якія не з’яўляюцца чальцамі Еўразійскага эканамічнага саюзу, спынены да 1 ліпеня 2020 года», – гаворыцца на сайце ведамства.

«Bloomberg» піша, што свет ужо адчуў недахоп расейскага зерня. Па-першае, Расея – адзін з лідараў паставак зерня ў свеце (летась краіна заняла першае месца ў свеце па экспарце пшаніцы). Па-другое, разам з Расеяй эмбарга на вываз збожжа ўвялі гэткія буйныя вытворцы зерня як Кітай, Індыя і В’етнам.

Збожжа – трэцім асноўны экспартны тавар Расеі пасля энергарэсурсаў і металургічнай прадукцыі, падае «Forbes». Расея пастаўляе яго ў 130 краінаў свету, галоўныя імпарцёры – Егіпет, Турцыя і Іран.

Паводле Белстату, у студзені–лютым Беларусь набыла ў Расеі 28 тысяч тонаў ячменю, 6 тысячаў тонаў пшаніцы і 915 тонаў жыта на агульную суму $ 7 млн. Беларусь не ў стане забяспечыць сябе зернем: агулам за першыя два месяцы сёлета мы імпартавалі збожжа больш, чымся на $ 36 млн.

У размове з «РИА Новости» эксперты кажуць, што Расея адновіць продаж зерня за мяжу летам або восенню, каб выканаць задачу па рэалізацыі дактрыны харчовай бяспекі, згодна з якой экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі да 2024 года павінен дасягнуць $ 45 млрд год (сёлета расейскі ўрад спадзяецца на $ 25 млрд).

Перашкодзіць гэтым планам можа надворʼе: у асноўных збожжавых рэгіёнах Расеі, Стаўраполлі і Краснадарскім краі, стаіць засуха, а спякотнае лета, якое чакаецца, можа прывесці да страты значнай часткі ўраджаю.

Hавiны
Цёплая зіма нясе шмат праблемаў для сельскай і лясной гаспадарак
2020.02.18 16:53

Магчыма, засуха прымусіць скараціць экспарт збожжа і адну з галоўных канкурэнтак Расеі на сусветным рынку зерня – Украіну. Паводле прагнозу кіеўскага Інстытуту аграрнай эканомікі, праз неспрыяльныя ўмовы надворʼя ў 2020-м ураджай збожжавых і зернебабовых культур у краіне ўпадзе больш чым на 10 %, падае «Finance.ua».

За першыя месяцы гэтага года Беларусь набыла ўва Украіне 5 тысячаў тонаў месліну (сумесі пшаніцы і жыта) на суму больш, чымся мільён долараў.

КТ/ДД belsat.eu

Стужка навінаў