Расея ўвяла новыя санкцыі супраць Украіны


Прэм’ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пастанову аб уводзе забароны на імпарт шэрагу ўкраінскіх тавараў. Як заявіў кіраўнік расейскага ўраду, гэта мера прынятая ў адказ на санкцыйныя абмежаванні з боку Украіны.

Пералік забароненых тавараў апублікаваны на сайце ўрада РФ. У яго, у прыватнасці, увайшлі пшаніца, алей, экстракты з мяса, рыба, шакалад, кандытарскія вырабы, хлеб, кансерваваная гародніна і садавіна, сокі, піва, віно, этылавы спірт, а таксама шэраг прамысловых тавараў, піша «Медуза».

Як адзначае РБК, санкцыі Расеі закранаюць амаль 10% усяго ўкраінскага экспарту ў Расею. У 2017 годзе агульны кошт увезеных з Украіны ў Расею тавараў, імпарт якіх забаронены пастановай урада ад 29 снежня 2018 года, склала $ 468,9 мільёнаў – гэта больш за 9,5% ад агульнага абʼёму ўкраінскіх паставак у Расею ($ 4,91 млрд).

25 снежня Мядзведзеў таксама паведаміў аб пашырэнні спісу фізічных і юрыдычных асобащ Украіны, у дачыненні да якіх дзейнічаюць абмежавальныя меры. У яго дадалі больш за 200 асобаў.

Hавiны
Мядзведзеў напісаў пра пашырэнне антыўкраінскіх санкцыяў у twitter, каментатары яго раскрытыкавалі
2018.12.25 13:59

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў