Расея сенсацыйна выйшла ў чвэрцьфінал ЧС па футболе


У матчы 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе Расея выгуляла Іспанію.

Асноўны час гульні скончыўся нічыйным лікам 1:1, які не змяніўся пасля двух дадатковых таймаў. У серыі пенальці мацнейшымі аказаліся расейцы (4:3).

Цікава, што хатні чэмпіянат свету аказаўся самым паспяховым для Расеі: яна ўпершыню ў гісторыі выйшла з групы.

У другім матчы сённяшняга дня сустрэліся Харватыя і Данія. Яны таксама высвятлялі мацнейшага ў серыі пенальці (асноўны час гульні скончыўся з лікам 1:1). У выніку перамагла Харватыя, якая і згуляе ў чвэрцьфінале з Расеяй.

Учора вызначыліся два першых чвэрцьфіналісты. Імі сталі Уругвай і Францыя, якія згуляюць паміж сабой 6 ліпеня.

НМ, belsat.eu, фотаздымак Denis Tyrin/TASS/ Forum

Стужка навінаў