Расея нанесла «удар» па Беларусі з-за «дзёрзкасці» Лукашэнкі


У Расеі з 12 красавіка ўступіў у сілу забарона Рассельгаснагляду на пастаўку яблыкаў і груш з Беларусі. Гэта – адна з захадаў у адказ на агучанае незадоўга да гэтага патрабаванне Менску падвысіць кошт транзіту расейскай нафты па сваёй тэрыторыі, лічыць выданне obozrevatel.com.

Расейскія СМІ не хаваюць, што гэта – дробная помста за нафтавы дэмарш кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. У прыватнасці, «МК» піша, што Менск могуць пазбавіць крэдытных сродкаў.

«Страты Масквы апынуцца менш прыкметнымі. Так, наша краіна застаецца найбуйнейшым сусветным спажыўцом свежых яблыкаў. Паводле ацэнкі Мінсельгаса, узровень самазабеспячэння гэтай садавіной у нас складае не больш за 25%», – гаворыцца ў артыкуле.

Пры гэтым, адзначаюць у РФ, з пастаўкамі расейскай нафты па тэрыторыі Беларусі сітуацыя складаная.

«Павелічэнне тарыфу на транзіт можа павысіць выдаткі расейскага боку на 700 мільёнаў долараў у год. Аднак тады пад пытанне можа быць пастаўлена вылучэнне Масквой новых крэдытаў Менску – апошні транш на 600 мільёнаў долараў быў узгоднены ў пачатку красавіка», – прыгразілі ў Маскве.

Таксама Расея сарвала дамоўленасці з Беларуссю па нафце, не жадаючы выплачваць Менску кампенсацыю за правядзенне ў РФ падатковага манеўру ў нафтавай галіне. Паводле словаў Лукашэнкі, з-за гэтага краіна страціць у бліжэйшыя гады каля 10,5 мільярдаў долараў.

Відэа
Лукашэнка супраць Пуціна. Саюзная вайсковая дактрына ў маразільніку
2019.04.09 13:34

СК belsat.eu

Стужка навінаў