Расея і Украіна падпісалі дамову пра транзіт газа


Расейскі «Газпром» і ўкраінскі «Нафтогаз» здолелі падпісаць пакет дакументаў, якія дазваляюць працягнуць транзіт газа праз тэрыторыю Украіны пасля 31 снежня 2019 года. Перамовы працягваліся некалькі тыдняў, а адсутнасць дамовы магла прывесці да новага газавага крызісу, піша Бі-Бі-Сі.

«Пасля пяці дзён бесперапынных двухбаковых перамоваў у Вене прынятыя канчатковыя рашэнні і дасягнуты фінальныя дамоўленасці. Адначасова падпісаны цэлы камплект пагадненняў і кантрактаў, і гэтыя дамоўленасці сапраўды з’яўляюцца вялікай пакетнай угодай, якая аднавіла баланс інтарэсаў бакоў», – заявіў кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер.

Уладзімір Зяленскі нагадаў, што кантракт падпісаны на пяць гадоў. За гэты час Кіеў разлічвае атрымаць за транзіт газа каля 7 мільярдаў долараў ЗША.

Hавiны
«Газпром» пералічыў «Нафтогаз» 2,9 млрд долараў
2019.12.27 20:46

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў