Расея бразгоча ядравай «Булавою»


Міністэрства абароны Расеі пахвалілася ўдалым запускам міжкантынентальнай ракеты «Булава», разаслаўшы відэа запуску ўсім сусветным агенцыям.Менавіта гэтая зброя мае быць асноваю стратэгічных ядравых сілаў Расеі.

Выпрабаванне «Булавы» адбылося 28 лістапада.  Атамны падводны човен «Аляксандр Неўскі» запусціў ракету з-пад вады ў Баранцавым моры, і яна паспяхова даляцела да палігону на Камчатцы. Апошняе паспяховае выпрабаванне «Булавы» адбылося сёлета ў верасні, але перад гэтым цэлая серыя запускаў была няўдалаю.

Тым не менш улады Расеі не адмаўляюцца ад новай ядравай канцэпцыі, паводле якой міжкантынентальныя ракеты з ядравымі боегалоўкамі на субмарынах маюць быць асноваю ядравага кулака Расеі.

Працы над «Булавою» распачаліся ў 1998 годзе.Гэта ракета даўжынёю 12 метраў з дальнасцю палёту прыблізна 8 тысяч кіламетраў. З таго часу вядома пра 22 запускі, з якіх ажно 9 былі часткова або цалкам няўдалыя. 

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў