Расейца, які спрабаваў перасекчы мяжу з падробленым пашпартам, чакае суд у Беларусі


У дачыненні да грамадзяніна Расеі, якога затрымалі 30 сакавіка ў пункце пропуску «Берасце» з фальшывым пашпартам, распачатая крымінальная справа за выкарыстанне падробленага дакументу. Паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

Выкарыстоўваючы пашпарт на імя грамадзяніна Славеніі, расеец набыў медычную страхоўку і квіток на цягнік. Аднак перасекчы мяжу з фальшывым дакументам яму не ўдалося. Памежнікі выявілі прыкметы замены старонкі з усталявальнымі звесткамі, а вынік адмысловай праверкі гэта пацвердзіў.

Пазней службоўцы высветлілі, што затрыманы знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку. Расеец учыніў на злачынства, каб схавацца ў Еўропе ад крымінальнага пераследу. У снежні летась яго асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі за прысваенне або марнаванне і адмыванне грошай у «Плата-банка». Да прысуду банкір знаходзіўся пад закладам у 1 мільён расейскіх рублёў, але ў залі суда так і не з’явіўся.

За правапарушэнне, прадугледжанае ч.1 і 2 арт. 380 КК Рэспублікі Беларусь (выкарыстанне падробленага дакументу) прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Hавiны
Лукашэнка: беларуска-расейская мяжа набыла статус «самай дзіўнай мяжы ў Еўропе»
2018.01.11 11:36

СК belsat.eu

Стужка навінаў