Расейскім школьнікам выдалі граматы з дзяржаўнай сімволікай Украіны. Фотафакт


У школе № 22 у горадзе Сяроў (Свярдлоўская вобласць) вучням 11 класа ўручылі граматы са сцягам і гербам Украіны.

Фота – e1.ru

Фотаздымак граматы чытачы даслалі ў рэдакцыю выдання «Екатеринбург онлайн».

Мясцовае ўпраўленне адукацыі ўсклала ўсю адказнасць на класнага кіраўніка. Жанчына спампавала грамату з інтэрнэту, не звярнуўшы ўвагі на сімволіку. Пасля таго, як памылку заўважылі, дзецям выдалі граматы з расейскім сцягам, паведамляе «Екатеринбург онлайн».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў