Як Беларусь зарабляе на рээкспарце ў Расею
Расея заклікае актыўна змагацца з незаконнымі пастаўкамі малака ў краіну праз Беларусь з трэціх краінаў, заявіў віцэ-прэм’ер суседняй краіны Аркадзій Дварковіч.
«Мы дастаткова канструктыўна працуем з беларускімі калегамі, абмяркоўваем рэгулярна нашыя балансы попыту, прапановы. Мы заклікаем нашых калегаў больш актыўна змагацца з незаконнымі пастаўкамі праз Беларусь у Расею з іншых краінаў, я маю на ўвазе Прыбалтыку, Украіну, Польшчу – іншых краінаў, у якіх вырабляецца і пастаўляецца да нас малако », – заявіў Дварковіч.
НМ, belsat.eu