Расейскі Сбербанк набыў у беларускага бізнесоўцы акцыі «Уралкалія»


Беларускі прадпрымальнік Дзмітрый Лабяк прадаў 10,18 % акцыяў «Уралкалія», якія належалі яму. Кантроль над акцыямі перайшоў да расейскага Сбербанка. Пра гэта стала вядома з інфармацыі ад «Уралкалія» і Сбербанка.

Да гэтай угоды Лабяк валодаў 20,36 % акцыяў «Уралкалія» праз Rinsoco Trading Co Limited,. Пасля продажы часткі актываў, яго доля знізілася да 10,18 %. Да гэтага Сбербанк не меў ва ўласнасці акцыяў «Уралкалія».

Яшчэ адным мажарытарным акцыянерам здабыўчай кампаніі з’яўляецца «Уралхім». Яе ўласнік Дзмітрый Мазепін валодае 20,1% акцыяў «Уралкалія».

У сваю чаргу Сбербанк Расеі дапускае перапродаж 10,18% акцый «Уралкалія» ў выпадку зʼяўлення прапановы з прымальнай цаной. Пра гэта ТАСС паведамілі ў прэс-службе банка.

«Сбербанк будзе прымаць рашэнне пра далейшы лёс інвестыцыі зыходзячы з сітуацыі на рынку і патэнцыйнай прыбытковасці. Пры наяўнасці магчымасці продажу па прымальнай ацэнцы мы вядома ёй скарыстаемся», – адзначаюць у прэс-службе.

Hавiны
Хто выйграў у калійнай вайне?
2013.11.21 18:50

СК, belsat.eu

Стужка навінаў