Расейскі прэм'ер заявіў пра важнасць паглыблення інтэграцыі з Беларуссю


Прэм’ер-міністр Расеі Міхаіл Мішусцін падчас сустрэчы з кіраўніком беларускага ўраду Раманам Галоўчанкам звярнуў увагу на важнасць паглыблення інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Пра гэта паведамляецца на сайце ўраду РФ.

Мішусцін і Галоўчанка праводзяць перамовы ў Маскве.

«Хацеў бы звярнуць асаблівую ўвагу на важнасць паглыблення інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Гэта наш сурʼёзны сумесны здабытак, які гарантуе грамадзянам Расеі і Беларусі шырокія эканамічныя і гуманітарныя правы. Раскрыццё стваральнага патэнцыялу Саюзнай дамовы дазволіць нам сфармаваць, я лічу, якасна новыя ўмовы для эканамічнага ўзаемадзеяння і ажыццяўлення буйных сумесных праектаў», – заявіў расейскі прэмʼер падчас сустрэчы.

Паездка ў Маскву – гэта першы замежны візіт беларускага прэм’ера Рамана Галоўчанкі пасля прызначэння на пасаду.

«Мы бачым у гэтым яшчэ адно важнае пацверджанне асаблівага братняга характару расейска-беларускіх стасункаў, узаемнай зацікаўленасці ў паступальным развіцці нашай супрацы, у паглыбленні інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы», – адзначыў у сувязі з гэтым Мішусцін.

Hавiны
«У труне кішэняў няма». Лукашэнка паабяцаў, што не прадасць незалежнасць Беларусі
2020.07.09 21:58

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў