Мінкульт Расеі збіраецца арганізаваць у Беларусі два круглых стала і выставу на тэму «Роля расейскай і беларускай культуры ў захаванні гістарычнай памяці і процідзеянні фальсіфікацыі гісторыі». На гэтыя імпрэзы Міністэрства культуры РФ выдаткуе 4,2 млн расейскіх рублёў (амаль $ 65 000).
Тэндар на правядзенне выставы і круглых сталоў ёсць на афіцыйным партале дзяржзакупак.
Паводле дакументаў, мерапрыемствы адбудуцца 20 красавіка пры ўдзеле Расейскага вайскова-гістрычнага аб’яднання. Заяўленая колькасць удзельнікаў ад 76 да 110.
Расейскае вайскова-гістрычнае аб’яднанне ўзначальвае былы міністр культуры Расеі Уладзімір Медзінскі.
Бюджэт імпрэзаў прадугледжвае халодныя і гарачыя закускі, дэсерты, напоі. Гасцей плануюць сяліць у трох- або чатырохзоркавых гатэлях.
ЮВ belsat.eu