4 верасня УАЗ урэзаўся ў будынак кінатэатра «Космас» у Екацярынбургу. Пазней кіроўца – 39-гадовы Дзяніс Мурашоў – падпаліў свой аўтамабіль.
Паводле Следчага камітэту РФ, мужчына знаходзіўся на ўліку ў псіхіятра.
17 жніўня Мурашоў узяў удзел у цюменскім пратэсце супраць пракату кінастужкі Аляксея Учыцеля «Мацільда». У фільме распавядаецца гісторыя любоўнага раману цара Мікалая II, якога кананізавала РПЦ.
У Цюмені Мурашоў даў інтэрвʼю мясцовым журналістам і параіў рэжысёру «Мацільды» паказваць свой фільм не ў Расеі, а «пінгвінам у Антарктыдзе».
Паліцыя не раскрывае матывы ўчынку расейскага манархіста.
ЮВ, belsat.eu