Расейская нафта паступіла на «Нафтан», на Мазырскі НПЗ паставак пакуль няма


Нафта з Расеі паступіла на «Нафтан», але Мазырскі НПЗ пакуль не мае сыравіны, паведамляе БелТА.

«Нафта на «Нафтан» паступае, пачалася яе пераапрацаванне. З 17.00 4 студзеня на «Нафтан» паступіла 26,5 тыс. тон нафты. Захоўваецца мінімальная загрузка прадпрыемства», – праінфармавалі ў «Белнафтахіме».

Беларускія НПЗ працуюць пры мінімальнай загрузцы з 1 студзеня 2020 года. З пачаткам новага года Расея спыніла пастаўкі нафты ў нашу краіну, паколькі мінулагодняя дамова закончылася, а новую так і не падпісалі. Рознаголоссі паміж Менскам і Масквой узніклі вакол коштаў на чорнае золата. У выніку Беларусь спынілі экспарт нафтапрадуктаў, каб эканоміць рэсурсы для ўнутраных патрэбаў.

Абноўлена
Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. А мы – экспарт нафтапрадуктаў
2020.01.03 10:09

Прадстаўнікі Літвы і Латвіі выказалі гатовасць аказаць Беларусі паслугі па перагрузцы, захоўванню і транспартаванню нафты. З латвійскага боку з адпаведнаю заяваю выступіла Міністэрства транспарту, з боку Літвы пра магчымасць транспартаваць у Беларусь да 3 млн тонаў нафты на год заявілі ў кампаніі LG Cargo, якая з’яўляецца часткаю Літоўскай чыгункі.

4 студзеня «Белнафтахім« паведаміў пра дамоўленасць з Расеяй на пастаўку першай партыі нафты. Цягам студзеня канцэрн разлічвае атрымаць з Расеі 650 тысячаў тонаў нафты.

Абноўлена
Нафта пайшла. НПЗ атрымаюць сыравіну, каб працаваць увесь студзень
2020.01.04 16:24

СК belsat.eu

Стужка навінаў