Кур’ёзнае фота аб тым, як у Пінску адбываецца рамонт дарогаў, змясціў мясцовы жыхар у ФБ-суполцы «Па-першае я з Пінску».
На здымку бачна, як пінскія камунальнікі засыпаюць асфальтам яміны на дарозе. Прычым асфальт прывезлі конем на возе. Каб заліць дзіркі ў дарозе, асфальт разаграваюць газавай гарэлкай.
Агулам у гэтай спецаперацыі дарожнікаў бяруць непасрэдны ўдзел шэсць камунальнікаў, яшчэ адзін прылёг на траўцы.
ВМ, belsat.eu
Фота Леў Кравец