Улады Азербайджану абвінавацілі Арменію ў нанясенні ракетных удараў па горадзе Гянджэ, у выніку якога памерлі 13 асобаў і польш за 50 атрымалі раненні. Ерэван дачыненне да абстрэлу адмаўляе.
Прэзідэнт Азербайджану Ільхам Аліеў назваў ваенным злачынствам ракетныя ўдары па горадзе Гянджэ і заявіў, што кіраўніцтва Арменіі павінна панесці адказнасць за абстрэлы грамадзянскага насельніцтва і паабяцаў адказаць на ім на полі бітвы.
Баі агульнай мяжы Арменіі і Азербайджану – у непрызнанай рэспубліцы Нагорны Карабах пачаліся 27 верасня. Краіны абвінавачваюць адна адну ў развязанні ваенных дзеянняў. У Карабаху паведамляюць, што іхныя населеныя пункты, у тым ліку сталіцу, абстрэльвае артылерыя.
Арменія ў звязку з ваеннымі дзеяннямі абвесціла ваеннае становішча і ўсеагульную мабілізацыю. У Азербайджане – частковая мабілізацыя і ваеннае становішча толькі ў некаторых рэгіёнах.
МЗС Турцыі асудзіла абстрэл і выказала ўпэўненасць, што вінаватыя «заплацяць за гэтае злачынства».
ЮЦ Belsat.eu