Пуцін упершыню пракаментаваў пратэсты ў Маскве і выбух пад Северадзвінскам


Уладзіміру Пуціну, які знаходзіцца з візітам у Францыі, прыйшлося адказаць на нязручныя пытанні. Перад пачаткам перамоваў з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, кіраўнікі краінаў адказалі на пытанні журналістаў, паведамляе прэсавая служба Крамля.

«Ніякай пагрозы там няма, і ніякага павышэння фону там таксама не існуе. Туды накіраваныя эксперты, у тым ліку незалежныя эксперты, якія кантралююць цяпер сітуацыю. Ва ўсякім выпадку, я гэтыя даклады атрымліваю. Мы сур’ёзных зменаў там не бачым. Але прэвентыўныя захады робяцца, дзеля таго каб не было ніякіх нечаканасцяў», – распавёў Пуцін на пытанне пра выбух пад Северадзвінскам.

Hавiны
У выніку выбуху на вайсковым аб’екце ў Расеі загінулі пяць працаўнікоў «Расатаму»
2019.08.10 10:10

Таксама Пуціну прыйшлося адказаць на пытанне пра масавыя пратэсты ў Маскве, якія ладзіць апазіцыя.

«Усё гэта звязана з электаральным цыклам. У верасні сёлета павінны адбыцца выбары ў рэгіянальныя органы ўлады, у тым ліку ў маскоўскія. У 2014 годзе, калі былі папярэднія выбары, на выбары не былі дапушчаныя прыкладна 111 чалавек. Па розных прычынах выбарчыя камісіі за адпаведныя парушэнні гэтых людзей не дапусцілі да выбараў. У гэтым годзе да выбараў не дапушчана 57 чалавек таксама за відавочныя парушэнні падчас выбарчай кампаніі. Там проста фальсіфікаваныя подпісы, як сцвярджаюць эксперты выбарчых камісіяў», – распавёў Пуцін.

ВІДЭА
Дудзь пра пратэст у Маскве: некаторыя «хаваюць язык паміж булкамі»
2019.08.03 18:02

Пуцін адзначыў, што грамадзяне краіны маюць права на мірныя пратэсты, а ўлады павінны забяспечыць рэалізацыю гэтых правоў. Але, на думку кіраўніка Крамля, павінен быць парадак і нельга парушаць закон.

«Мы ўсе ведаем падзеі, звязаныя з так званымі жоўтымі камізэлькамі, падчас якіх, як нам здаецца, па нашых падліках, загінула 11 чалавек, 2500 – атрымалі раненні, 2000 паліцыянтаў у тым ліку. Мы б не хацелі, каб падобныя падзеі адбываліся ў расейскай сталіцы, і будзем рабіць усё дзеля таго, каб наша ўнутрыпалітычная сітуацыя развівалася ў межах існага закону», – сказаў Уладзімір Пуцін.

З сярэдзіны ліпеня ў Маскве ладзяцца акцыі пратэсту з патрабаваннем дапусціць да ўдзелу ў выбарах у Масгардуму незалежных кандыдатаў, сабраныя якімі подпісы выбаркам палічыў несапраўднымі. За гэты час сілавікі затрымалі тысячы ўдзельнікаў мітынгаў. Паліцыя таксама затрымлівала лідараў апазіцыі і незалежных кандыдатаў у дэпутаты, у іх кватэрах і офісах адбыліся ператрусы. Следчы камітэт прад’явіў абвінавачванне 14 фігурантам справы аб «масавых беспарадках».

Меркаванні
«Расея будзе вольнаю!» Што, праўда?..
2019.08.05 16:29

СК belsat.eu

Стужка навінаў