Пуцін прызнаў, што сітуацыя з каронавірусам у Расеі не становіцца лепш


Уладзімір Пуцін падчас нарады аб санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі ў Расеі 13 красавіка 2020 года. Фота – kremlin.ru

Кіраўнік Расеі заявіў, што ўлады даюць рады дзейнічаць на апярэджанне, але сітуацыя з вірусам пакуль мяняецца не ў лепшы бок.

Падчас нарады ў фармаце відэаканферэнцыі пра санітарна-эпідэміялагічную сітуацыю Уладзімір Пуцін заявіў, што ў Расеі павялічваецца колькасць інфікаваных, а сярод тых, хто захварэў, усё больш выпадкаў цяжкага працякання хваробы.

Кіраўнік Расеі запатрабаваў ад ураду ўлічыць усе сцэнары развіцця сітуацыі з каронавірусам, у тым ліку надзвычайныя. Гэтак, Пуцін параіў у выпадку неабходнасці выкарыстоўваць досвед расейскіх вайскоўцаў, якія цяпер працуюць за мяжой.

Ён таксама запатрабаваў штодня дакладваць яму пра сітуацыю з COVID-19 у Расеі.

«Нам патрэбны добры, прафесійны прагноз. Не толькі сярэднетэрміновы або доўгатэрміновы, але і на перыяд бліжэйшых 3, 7, 10 дзён. Я прашу ўрад весці і пастаянна абнаўляць такі прагноз зыходзячы з рэальна наяўнай сітуацыі. Прашу дакладваць мне пра гэта штосутачна», – сказаў Пуцін.

Бліжэйшыя тыдні, на думку Пуціна, стануць вызначальнымі ў барацьбе з каронавірусам.

Паводле апошніх звестках Расспажыўнагляду, за апошнія суткі ў Расеі пацвердзілі 2558 новых выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. Агулам, паводле афіцыйных звестак, на сёння зарэгістраваныя 18 328 хворых на COVID-19. Ад хваробы памерлі 148 чалавек.

Па звестках Мінздароўя Расеі, 1 359 993 асобы прайшлі тэст на каронавірус.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў