Пуцін прапанаваў Вялікай Брытаніі «перагарнуць старонку» з атручваннем Скрыпалёў


Прэзідэнт Расеі прапанаваў Вялікай Брытаніі забыць пра гісторыю з атручваннем экс-афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі, паведамляе Reuters.

«Трэба ў рэшце рэшт перагарнуць гэтую старонку, звязаную са шпіёнамі, з замахамі», – заявіў Пуцін на сустрэчы з кіраўнікамі інфармацыйных агенцыяў на Пецярбургскім эканамічным форуме.

Наконт абвінавачванняў Лондана ў атручванне Скрыпаля расейскімі спецслужбамі, Пуцін сказаў:

«Ён ваш агент, а не наш, значыць гэта вы супраць нас шпіёнілі. Што там з ім далей адбывалася, мне цяжка сказаць, але трэба гэта ўсё забыць у рэшце рэшт».

У адказ у брытанскім урадзе заявілі, што адносіны паміж Лонданам і Масквой могуць палепшыцца толькі, калі Масква зменіць свае агрэсіўныя і дэстабілізуючыя паводзіны.

Аб’ектыў
Скрыпалёў атруціў Герой Расеі
2018.09.27 22:13

КА belsat.eu

Стужка навінаў