Пуцін назваў дыскваліфікацыю расейскіх спартоўцаў палітычнай


Прэс-канферэнцыі «нармандскай чацвёркі».
Фота: kremlin.ru

Кіраўнік Расеі падчас прэс-канферэнцыі па выніках саміту «нармандскай чацвёркі» пракаментаваў забарону расейскім спартоўцам чатыры гады ўдзельнічаць у алімпійскіх гульнях.

Адказваючы на пытанне журналістаў Уладзімір Пуцін адзначыў, што ў Міжнароднага антыдопінгавага агенцтва няма прэтэнзіяў да расейскага нацыянальнаму Алімпійскаму камітэту.

Hавiны
WADA забараніла Расеі 4 гады ўдзельнічаць у Алімпіядах
2019.12.09 13:42

«А калі да яго няма прэтэнзіяў, то краіна павінна выступаць пад нацыянальным сцягам – такая Алімпійская хартыя», – заявіў Пуцін, паведамілі ў Крамлі.

Паводле яго, любое пакаранне павінна быць індывідуальным і зыходзіць з таго, што зроблена канкрэтным чалавекам. Пакаранні не могуць быць калектыўнымі і распаўсюджвацца на людзей, якія да парушэнняў не маюць дачынення, адзначыў прэзідэнт РФ.

Таму Пуцін заявіў, што ў падмурку такіх рашэнняў ляжыць не клопат пра чысціню сусветнага спорту, а «меркаванні палітычнага характару».

Hавiны
Microsoft выявіла атаку расейскіх хакераў на антыдопінгавыя арганізацыі
2019.10.29 09:11

На пасяджэнні ў Лазане (Швейцарыя) 9 снежня выканкам WADA пазбавіў РФ на чатыры гады права ўдзельнічаць у буйных спартыўных міжнародных падзеях, у тым ліку ў Алімпійскіх гульнях і чэмпіянатах свету. Прычына – падазрэнні, што базай Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі маніпулявалі.

WADA таксама забараніла наведванне міжнародных спартыўных акцыяў чыноўнікамі РФ і кіраўніцтвам Алімпійскага і Паралімпійскага камітэтаў РФ. Акрамя таго Расею на 4 гады пазбавілі права прымаць ЧС і падаваць заяўкі на іх правядзенне. Спартсмены краіны не змогуць выступаць на Алімпіядах і сусветных першынствах пад сцягам краіны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў