WADA забараніла Расеі 4 гады ўдзельнічаць у Алімпіядах


Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) на чатыры гады пазбавіла Расею права ўдзельнічаць у буйных міжнародных спартыўных мерапрыемствах. Пра гэта піша ТАСС.

На пасяджэнні ў Лазане (Швейцарыя) 9 снежня выканкам WADA прыняў рэкамендацыю камітэта адносна адпаведнасці арганізацыі пазбавіць РФ на чатыры гады права ўдзельнічаць у буйных спартыўных міжнародных мерапрыемствах, у тым ліку ў Алімпійскіх гульнях і чэмпіянатах свету.

Рэкамендацыя камітэта па адпаведнасці была адобрана аднагалосна, адзначаюць у арганізацыі.

Hавiны
Камітэт ВАДА раіць не пускаць Расею на Алімпіяды
2019.11.26 07:36

 

WADA таксама забараніла наведванне міжнародных спартыўных мерапрыемстваў чыноўнікамі РФ і кіраўніцтвам Алімпійскага і Паралімпійскага камітэтаў РФ. Акрамя таго Расею на 4 гады пазбавілі права прымаць ЧС і падаваць заяўкі на іх правядзенне. Спартсмены краіны не змогуць выступаць на Алімпіядах і сусветных першынствах пад сцягам краіны.

Hавiны
Камітэт атлетаў WADA хоча цалкам забараніць Расеі выступаць на Алімпіядах
2019.12.09 08:51

Камітэт WADA прапанаваў на 4 гады адхіліць Расею ад міжнародных спаборніцтваў праз падазрэнні, што базай Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі маніпулявалі.

Hавiны
Microsoft выявіла атаку расейскіх хакераў на антыдопінгавыя арганізацыі
2019.10.29 09:11

МГ/АА belsat.eu

Стужка навінаў