Пуцін хоча сустрэцца з Лукашэнкам яшчэ раз у гэтым годзе


Кіраўнікі Беларусі і Расеі пасля аўторкавых перамоваў дамовіліся да канца года сустрэцца ізноў.

«У першую чаргу гэта звязана з жаданнем прэзідэнта Расеі глыбей паглыбіцца ў сутнасць праблем, каб знайсці шляхі іх рашэння. Дату дадзенай сустрэчы ўзгадняць дадаткова з улікам графікаў кіраўнікоў дзяржаваў», – падае прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

«Лідары дамовіліся сустрэцца яшчэ раз у гэтым годзе», – распавёў прэс-сакратар Пуціна агенцтву ТАСС.

25 снежня Пуцін і Лукашэнка цягам чатырох гадзінаў абмяркоўвалі пытанні інтэграцыі дзвюх краінаў, супрацы ў энергетыцы, змены ў расейскім падатковым заканадаўстве і іх уплыве на гаспадарку Беларусі, але, падаецца, ні да чаго не прыйшлі. Пасля сустрэчы яны не давалі каментароў журналістам.

Як паведаміў па выніках перамоў першы віцэ-прэм’ер, міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў, лідары дамовіліся стварыць рабочую групу з чальцоў урадаў абедзвюх краінаў для абмеркавання пытанняў інтэграцыі і аспектаў, якія застаюцца нявырашанымі.

Гэтак, паводле Сілуанава, пытанне фармавання цаны на газ вырашаць да 2020 года.

ДД

Стужка навінаў