26 гадоў таму, 21-га жніўня 1991-га ў Маскве скончыўся путч – спроба высокапастаўленых сілавікоў і партыйных функцыянераў вярнуць усю ўладу ў рукі Камуністычнай партыі. Асноўныя падзеі вайсковага перавароту адбываліся ў сталіцы Савецкага Саюзу, аднак супраць ГКЧП выступілі жыхары ўсіх саюзных рэспублік.
ГКЧП – Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы ў Савецкім Саюзе, паводле задумы ўдзельнікаў, меўся спыніць палітыку Перабудовы і не дапусціць незалежнасці рэспублік СССР. Восем удзельнікаў ГКЧП – у асноўным сілавікі і вайскоўцы – з дапамогай спецназу
У рамках надзвычайнага становішча путчысты ўвялі ў Маскву войскі, забаранілі любую палітычную дзейнасць, выпуск усіх няўрадавых газет, мітынгі і дэманстрацыі. Але людзі не хацелі расставацца са свабодай. У Маскве на акцыю пратэсту выйшлі тысячы чалавек. Дэманстрацыі прайшлі ў Ленінградзе, Кіеве, Менску ды іншых гарадах Саюза.
«Нам адразу стала зразумела, што гэта не проста пракамуністычны, але і, што важней, праімперскі путч. Мы – дэпутаты апазіцыі, Беларускага народнага фронту сабраліся ў памяшканні Дома Урада з заклікам да насельніцтва Беларусі не падпарадкоўвацца антыканстытуцыйным дзеянням ГКЧП», – узгадвае Сяргей Навумчык, экс-дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.
Міліцыя і войскі былі гатовыя разганяць дэманстрацыю.
«Усім было дастаткова страшна, мы ўсё разумелі, мы ўсе бачылі, што здарылася ў Вільні, у Тбілісі, у Баку, як савецкія войскі забівалі людзей, і мы чакалі, што і ў нас нешта падобнае здарыцца», – распавядае ўдзельнік акцыі пратэсту ў Менску.
Там у выніку трохдзённага супрацьстаяння загінулі трое абаронцаў Белага Дому. Чальцоў ГКЧП арыштавалі, войскі вярнуліся на месца дыслакацыі, а Гарбачоў – на крэсла прэзідэнта.
Сёння на месцы падзеяў у Маскве прайшлі традыцыйныя акцыі памяці. Абаронцы Белага Дому не лічаць, што Расея дасягнула свабоды, пра якую яны марылі 26 гадоў таму.
«На дадзеным этапе ГКЧП адбыўся… у нас ГКЧП у іншым выглядзе, але ён ёсць», – зазначыў абаронца Белага дому Сяргей Букалаў.
У любым выпадку, путч стаў поўнаю паразай для Камуністычнай партыі і паскорыў распад Савецкага Саюза. Беларусь і іншыя рэспублікі атрымалі незалежнасць.
Яраслаў Сцешык, «Белсат»