«Пул Первого» паказаў, як Лукашэнка абдымаўся са Стасам Міхайлавым


Аляксандр Лукашэнка ў Александрыі.
Фота: president.gov.by

Адным з гасцей канцэрту 11 ліпеня на свяце Купалля ў Александрыі стаў расейскі спявак Стас Міхайлаў, які спусціўся са сцэны, каб асабіста павітаць Аляксандра Лукашэнку. Відэа гэтага апублікаваў тэлеграм-канал «Пул Первого».

Аляксандр Лукашэнка ў суправаджэнні ахоўніка з парасонам выйшаў, каб вітаць дзесяціразовага лаўрэата прэміі «Шансон Году».

«Дзякуй, што запрасілі, што такія святы ў вас ёсць, не забываеце артыстаў расейскіх, робіце такую прыгажосць», – сказаў Міхайлаў, спускаючыся са сцэны.

«Дзякуй табе, табе дзякуй», – адказаў Лукашэнка, абдымаючы шансанье.

Hавiны
«Ехаў з думкай, што тут нікога не будзе». Як адзначылі «Купалле» у Александрыі
2020.07.12 13:20

«Александрыя збірае сяброў» – пакуль што самы маштабны фестываль 2020 года ў Беларусі. Іншыя імпрэзы і гулянні папросту адмянілі ці перанеслі праз пагрозу распаўсюду каронавірусу, але «Купалле» у Александрыі адбылося не зважаючы ні на што.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў