«Прысягні на славу кароны». Сяргей Башлыкевіч прысвяціў песню і кліп каронавірусу


Беларускі спявак, аўтар песень, лідар гурту «Leibonik» Сяргей Башлыкевіч выпусціў кліп на песню «COVID-19».

Як адзначыў музыка, самаізаляцыя «з’яўляецца стымулам для мамкіных рэпераў».

У сваім новым спеве пра каронавірус Сяргей Башлыкевіч распавядае біяграфію COVID-19, які «муціраваў, як мог».

«Прысягні на славу кароны, табе ўратавацца не дапамогуць забароны. Што б ты ні зрабіў, ўсё роўна будзе мала, купі грэчку і паперу і сачы з-пад адзеяла», – спявае музыка.

Між тым у «Leibonik» 19 сакавіка ў Менску мусіў адбыцца канцэрт, але праз каронавірус ён быў перанесены на 7 траўня.

Hавiны
Праз каронавірус Лявон Вольскі адмяніў канцэрт у Менску, але анансаваў онлайн на Дзень Волі
2020.03.16 08:55

МГ belsat.eu

Стужка навінаў