Праект, названы ў гонар старажытнага беларускага напою, паўстаў на пачатку гэтага стагоддзя і засведчыў іншы бок творчасці Лявона Вольскага – іранічны і забаўляльны. Але гэта не ўратавала яго ад забаронаў. У выніку чаго лірыка і музыка сталі куды больш жорсткія, а з застольнага праекту «Крамбамбуля» пераўтварылася ў партызанскі атрад. У жывым сэце прагучаць песні як з аднаго, так і з другога перыяду.
Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».