Прэзідэнт Польшчы: «Самая каштоўная рэч для народу – вольная і незалежная дзяржава»


11 лістапада 1918 года, праз 123 гады пасля падзелу Рэчы Паспалітай, Польшча вярнулася на мапу Еўропы як самастойная дзяржава.

11 лістапада 2015-га нашая заходняя суседка адзначае 97-мы год незалежнасці. У вылічэнні быў 50-гадовы перапынак, калі ў Польшчы пусціла карані «камуністычная партыя».

«Незалежнасць, суверэннасць і свабода не даюцца раз і назаўсёды»

У гэты дзень вуліцы польскіх гарадоў ператвараюцца ў вялізны патрыятычны білборд, а на кожным доме ад Варшавы да глыбокай правінцыі вісяць бела-чырвоныя сцягі.

Для большасці палякаў гэта дзень, калі слова «народ» напаўняецца гістарычным сэнсам, калі людзі ўсведамляюць, што за незалежную і вольную краіну давялося заплаціць крывёю.[/vc_column_text][vc_single_image image=”35588″ img_size=”large”][vc_column_text]Анджэй Дуда, прэзідэнт Польшчы, на пляцы Пілсудскага ў Варшаве Фота: tvp.info

«Самай каштоўнай рэччу для народу ёсць вольная і незалежная дзяржава. Але гэта працуе і ў іншы бок, самым каштоўным для дзяржавы ёсць вольны народ. І мы такі народ і маем права ганарыцца гэтым», – сказаў падчас святочнай прамовы на пляцы Пілсудскага ў Варшаве кіраўнік Польшчы Анджэй Дуда.

Прэзідэнт Польшчы адзначыў, што варта памятаць сваю гісторыю і не забываць, што «незалежнасць, суверэннасць і свабода не даюцца раз і назаўсёды».[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=yhPKtdh-9UQ&feature=youtu.be”][vc_column_text]

Патрыятызм у спартыўных штанах

Кожны год на вуліцы польскай сталіцы выходзяць і тыя, хто глядзіць на гісторыю сваёй айчыны праз прызму нянавісці, старых крыўдаў і ідэалагічных штампаў.

З 2008-га польскія ўльтраправыя на Дзень Незалежнасці ператвараюць цэнтральныя вуліцы Варшавы ў байцоўскі клуб з удзелам «хлапцоў з раёну» у спартовых штанах. Гэтым разам на Маршы Незалежнасці, або г. зв. Маршы «нарадоўцаў», было чуваць крычалкі ў стылі: «Апамятайся, паляк, Польшча – толькі для палякаў», «Ідзе новае пакаленне, нясе Польшчы адраджэнне», «Бог, гонар, айчына!». Афіцыйны ж слоган гэтага маршу – «Польшча для палякаў. Палякі для Польшчы». Зрэшты, гэтая масоўка хоць і самая заўважная, крыклівая і цікавая для медыяў, але ўсё ж такі маргінальная.

Марш незалежнасці і дзіўныя госці ў польскім парламенце

З нагоды святкавання Дня Незалежнасці сёння ў Варшаве адбыўся забег на 10 км, які выклікаў абурэнне ўкраінцаў з-за некарэктнага з іх пункту гледжання лагатыпу з Польшчай у межах 1918 году (з г. зв. «крэсамі ўсходнімі»). Але гэты скандал выглядае даволі шэра на фоне візіту італьянскай нэофашыстоўскай партыі «Forza Nuowa», дэлегатаў якой у польскі парламент запрасілі арганізатары Маршу незалежнасці і дэпутат з руху Кукіза (новая партыя на польскай палітычнай сцэне), паведамляе wyborcza.pl.

Як Польшча стала незалежнай

11 лістапада 1918 года адбылося падпісанне Кампенскага замірэння, якое паклала канец Першай сусветнай вайне і прадугледжвала эвакуацыю нямецкіх войскаў з тэрыторыі былой Расейскай імперыі, і ў тым ліку, з польскіх земляў.

10 лістапада Рэгенцыйная рада ў Варшаве перадала ўладу ў рукі камандуючаму польскімі легіёнамі Юзэфу Пілсудскаму. Афіцыйная дэпеша аб абвяшчэнні незалежнай польскай дзяржавы была падпісаная 16 лістапада 1918 года. Старыя імперыі адышлі ў нябыт, а на іх месцы  паўсталі нацыянальныя дзяржавы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”35593″ img_size=”large”][vc_column_text]Помнік савецкім жаўнерам ў Варшаве. Падчас сёлетняга Маршу Незалежнасіці яго аблілі чырвонай фарбай. Фота: tvp.info

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў