Прэзідэнт Літвы расказала віцэ-прэзідэнту ЗША пра будаўніцтва «атамнай бомбы» у Беларусі


Даля Грыбаўскайтэ падняла пытанне будаўніцтва АЭС у Астраўцы падчас сустрэчы лідараў краінаў Балтыі ў Вільні і заявіла, што Расея можа выкарыстаць беларускую атамную станцыю ў якасці «неканвенцыйнай зброі».

Грыбаўскайце паведаміла прысутнаму на сустрэчы віцэ-прэзідэнту ЗША Майку Пэнсу пра новую расейскую пагрозу – будаўніцтва ў Астравецкім раёне каля мяжы з Літвой атамнай электрастанцыі.

«Рашэнне ЗША аб санкцыях у дачыненні да Расеі, якое закранае і энергетычныя праекты, – жорсткі сігнал, які сведчыць, што спробы Крамля выкарыстоўваць сваё становішча ў энергетычным сектары для маніпуляцыяў і ўмяшання ў палітыку іншых краінаў не будуць ігнаравацца», – цытуе Грыбаўскайце ейная прэс-служба.

Першы энергаблок Беларускай АЭС будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі – у 2020-ым.

БелАЭС будуецца на расейскія крэдытныя сродкі пры ўдзеле расейскіх спецыялістаў.

ЮВ, belsat.eu, паводле ria.ru

Стужка навінаў