Касым-Жамарт Такаеў 12 жніўня сваім прэзідэнцкім указам вызваліў Ермухамета Ертысбаева ад пасады амбасадара Казахстану ў Беларусі і сталага прадстаўніка пры статутных органах СНД па сумяшчальніцтве.
Замест яго прадстаўляць інтарэсы Казахстану ў Беларусі і СНД будзе 58-гадовы Аскар Бейсенбаеў.
Бейсенбаеў быў дэпутатам ніжняй палаты казахскага парламенту ў 2001-2008 гадах, верхняй палаты – у 2013-2019 гадах. У тым ліку тры гады ён быў намеснікам Такаева, які ў 2013-2019 гадах быў старшынёй Сенату.
Ермухамет Ертысбаеў узначаліў казахскую амбасаду ў Менску ў 2017 годзе.
МГ belsat.eu