Прэзідэнт Казахстана адправіў урад у адстаўку


Нурсултан Назарбаеў абвінаваціў міністраў і кіраўнікоў абласных выканаўчых органаў улады ў няўменні працаваць з насельніцтвам і стварыць інструменты для росту эканомікі. Таму прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў пастанавіў адправіць у адстаўку ўрад краіны. Згодна з пастановай, выкананне абавязкаў прэм’ер-міністра рэспублікі часова ўскладзена на яго першага намесніка Аскара Мамчына. Сябры ўрада працягнуць выконваць свае абавязкі да зацвярджэння яго новага складу.

Прэзідэнт адзначыў, што два гады таму ўрад «атрымаў усе неабходныя паўнамоцтвы і незалежнасць, каб вырашаць сацыяльна-эканамічныя пытанні», але «сістэмная праца так і не была выбудаваная», «рэальныя прыбыткі насельніцтва не павялічваюцца», а выдаткі на прадукты растуць, паведамляе dw.com.

Назарбаеў абвінаваціў міністраў, а таксама кіраўнікоў абласных выканаўчых органаў улады ў «няўменні працаваць з насельніцтвам, выслухоўваць праблемы людзей, растлумачваць ім працу і палітыку». «У гэтых умовах я як прэзідэнт і гарант канстытуцыі, улічваючы інтарэсы нашага народа, прымаю рашэнне» аб адстаўцы ўрада, заключыў прэзідэнт. Ён чакае, што новы ўрад «выпрацуе дзейсныя крокі» для павышэнне ўзроўню жыцця, стымулявання эканомікі і «рэалізацыі стратэгічных задачаў».

Hавiны
Ініцыятыва Расеі пра агульную валюту ў ЕЎРАЗЭС не падабаецца Казахстану
2018.12.19 16:23

СК, belsat.eu

Стужка навінаў