Ініцыятыва Расеі пра агульную валюту ў ЕЎРАЗЭС не падабаецца Казахстану


Міністр нацыянальнай эканомікі Казахстану Цімур Сулейманаў заявіў, што ўрад яго рэспублікі не падтрымлівае ідэю расейскай нацыянальнай плацежнай рады аб увядзенні адзінай электроннай валюты на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза.

«Гэтая ініцыятыва (расейскай нацыянальнай плацежнай рады) не з’яўляецца афіцыйнай прапановай расейскага боку. Мы яе не падтрымліваем», – заявіў кіраўнік эканамічнага ведамства Казахстана.

Расейскае Міністэрства фінансаў падтрымала ідэю ўвесці адзіную электронную валюту ў сістэму трансгранічных разлікаў паміж краінамі ЕАЭС. Канцэптуальна валюта будзе нагадваць еўрапейскі ЭКЮ, які папярэднічаў зʼяўленню еўра. Стварэнне электронных сродкаў у ЕАЭС Расея тлумачыць неабходнасцю для спрашчэння ўзаемных разлікаў ва ўмовах пагрозы антырасейскіх санкцыяў.

Але Астана заявіла, што неабходнасці ва ўвядзенні адзінай валюты ў ЕАЭС не бачыць.

«Пазіцыю мы шмат разоў агучвалі, гэта мая асабістая пазіцыя і пазіцыя як палітычнай, дзяржаўнай асобы: я лічу, што нацыянальная валюта гэта сімвал нашага суверэнітэту, амаль такая ж як гімн, сцяг і герб, таму мы яе павінны берагчы, развіваць і захоўваць і нейкія іншыя магчымая квазі, проксі валюты дапускаць не павінны», – растлумачыў міністр.

Hавiны
Мядзведзеў настойвае на паглыбленні інтэграцыі, Менск жадае спачатку вырашыць эканамічныя пытанні
2018.12.13 16:17

СК, belsat.eu

Стужка навінаў