Прэмʼер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан паведаміў на сваё старонцы ў Twitter, што ягоны тэст на каронавірус даў станоўчы вынік – ён інфікаваны.
Брытанскі прэмʼер распавёў, што ў апошнія 24 гадзіны ў яго зʼявіліся лёгкія сімптомы каронавірусу і тэставанне дало станоўчы вынік. Джонсан заявіў, што цяпер ён самаізалюецца, але працягне падтрымліваць сувязь з урадам праз відэаканферэнцыі.
Раней COVID-19 знайшлі ў прынца Чарльза, спадчынніка брытанскага прастола.
ІІ belsat.eu