Праз страшэнныя кошты на кватэры жыхары Лондану селяцца на... баржах


Каля 10 тысячаў жыхароў Лондану выбралі баржы замест кватэраў.

Цэны на кватэры ў брытанскай сталіцы ўсё часцей выходзяць за межы здаровага глузду. Таму моладзь выбірае больш танныя, але і менш камфортныя месцы для жыцця, адзначае сайт Tvn24.pl.

За двухпакаёвую кватэру ў некаторых раёнах трэба заплаціць 500 тыс. фунтаў (каля 707 тыс. еўраў). А за арэнду – каля 2900 еўраў.

«Гэта ненармальна, што кошты арэнды кватэраў такія высокія. Цэлы заробак выдаткоўвала на кватэру, пакуль не падумала набыць жылую баржу. Усцяж буду жыць у Лондане, але будзе лягчэй сплаціць крэдыт, які была вымушаная ўзяць на пакупку», – тлумачыць Тэра О’Саліван, уладальніца жылой баржы.

16-метровая баржа каштуе каля 261 тысячы еўраў.

Дадатковыя выдаткі

Цікавасць да жылых баржаў у Лондане – вялікая. Але калі ў іх жывеш, варта памятаць і пра дадатковыя выплаты. Яны датычаць, сярод іншага, карыстання прыстаневымі збудаваннямі, а таксама аб’ектамі ў партах. Некаторыя дамовы дазваляюць заставацца прышвартаванымі крыху больш за 2 тыдні, і час ад часу трэба пераязджаць. Акрамя таго трэба эканоміць ваду, электраэнергію і прастору, бо баржы не надта вялікія.

НМ, belsat.eu, паводле Tvn24.pl

Стужка навінаў