Паводле інфармацыі «Белэнерга», цягам содняў перабоі з электрычнасцю назіраліся ў 135 мясцовасцях краіны. Прычынаю сталі ўмовы надвор’я, паведамляе МНС са спасылкаю на «Белэнерга».
За апошні дзень у Беларусі назіралася неспрыяльная колькасць снегу. Максімальная вышыня покрыва склала 25 см у Слуцкім раёне на Меншчыне. Цягам содняў перыядычна парушалася электразабеспячэнне 135 паселішчаў.
На 6:00 8 студзеня без электрычнасці заставаліся 77 паселішчаў. Праз парушэнне працы абʼектаў жыццезабеспячэння ніхто не пацярпеў.
У Гарадзенскай і Магілёўскай вобласцях падраздзяленні ведамства дапамагалі вымаць са снежных заносаў легкавы і тры грузавыя аўтамабілі. У Берасцейскай і Менскай вобласцях зафіксавалі тры выпадкі падзення дрэваў на праезную частку. Пацярпелых няма.
ММ belsat.eu