Праз каронавірус у Алматы і Нур-Султане часова зачыняць усе прадпрыемствы


Урад Казахстану прыняў рашэнне прыпыніць працу ўсіх прадпрыемстваў і арганізацыяў у Алматы і Нур-Султане з 30 сакавіка. Пра гэта паведамляе NUR.KZ.

Урад вырашыў на тыдзень прыпыніць працу ўсіх прадпрыемствах і арганізацыяў Алматы і Нур-Султана. Прадпрыемства зачыняць на перыяд з 30 сакавіка па 5 красавіка. Гэтыя захады накіраваныя на перадухіленне распаўсюду вірусу COVID-19, падкрэсліваюць улады.

Каранцін не закране дзейнасць дзяржаўных органаў, сілавых структураў, установаў аховы здароўя, прадуктовых крамаў, аптэк і арганізацыяў жыццезабеспячэння.

Паводле афіцыйных дадзеных уладаў Казахстану, па стане на раніцу 27 сакавіка ў краіне зафіксавана 124 выпадкі заражэння вірусам COVID-19, адна асоба памерла.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў