Прарасейская кандыдатка перамагла ў Гагаузіі


У Нямеччыне бачаць расейскае ўмяшальніцтва ў справы Малдовы і папярэджваюць Маскву пра недапушчальнасць далейшай дэстабілізацыі Еўропы.

Незалежная кандыдатка Ірына Влах перамагла ў першым туры на выбарах башкана – кіраўніка выканаўчай улады Гагаузскай аўтаноміі ў Малдове. Па папярэдніх дадзеных, яна набрала 51,01 % галасоў. Галоўны канкурэнт пераможцы, мэр сталіцы Гагаузіі Камрату Нікалай Дудогла, набраў 19,05 % галасоў.

У сваёй праграме Ірына Влах выказвалася за «еўразійскі» вектар развіцця Гагаузіі. Віцэ-прэм’ер Расеі Дзмітрый Рагозін ужо павіншаваў яе з перамогай. Сама Ірына Влах перад выбарамі наведвала расейскую Дзярждуму, а расейскія дэлегаты прыязджалі ў гагаузскую сталіцу для ўдзелу ў яе выбарчай кампаніі. Пра-еўрапейскі ўрад Малдовы лічыць гэта грубым умяшальніцтвам ва ўнутраныя справы краіны і асцерагаецца павелічэння сепаратыстцкіх настрояў.

«Выразна бачнае расейскае ўмяшальніцтва, і можна толькі папярэдзіць Маскву не працягваць дэстабілізуючы курс у Еўропе пасля ўкраінскіх падзеяў», – адзначае ў каментары для Deutsche Welle кіраўнік Нямецкай Камісіі па справх Еўразвязу ў Бундэстазе Гюнтэр Кірсгбаўм.

У Гагаузіі жыве цюркскае насельніцтва (каля 160 тысячаў чалавек), якое пераважна прытрымліваецца праваслаўнай веры. Год таму тут адбыўся рэферэндум, на якім 98 % галасоў былі аддадзеныя за ўступ у Мытны звяз.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў