Праграме Каліноўскага – 10 гадоў


Выпускнікі і стыпендыяты Праграмы ўзялі сёння ўдзел ува ўрачыстым з’ездзе ў Варшаўскім універсітэце.

30 сакавіка 2006 года польскі ўрад і рэктары найбуйнейшых польскіх высокіх школаў падпісалі з Аляксандрам Мілінкевічам праграму дапамогі беларускім студэнтам, якіх выключылі з універсітэтаў праз удзел у Плошчы.

Ініцыятыва гарантавала бясплатнае навучанне ў польскіх універсітэтах і стыпендыю памерам 1240 злотых. Умовы не змяніліся дагэтуль, але падкарэктаваўся фармат: цяпер усе прэтэндэнты на вучобу праходзяць бясплатны гадавы курс польскай мовы на тэрыторыі Польшчы. (Першыя «каліноўцы» мелі толькі экспрэс-курс польскай – ад 2-х да 3-х месяцаў.)

Ад 2006-га праз Праграму прайшла амаль тысяча маладых беларусаў.

Варшаўскі ўніверсітэт зладзіў сёння ўрачысты з’езд выпускнікоў і цяперашніх удзельнікаў Праграмы з нагоды юбілею.

ДД

Стужка навінаў